Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.01.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

  Апошні тыдзень студзеня ў ДУА “Вяйнянская сярэдняя школа” прайшоў пад дэвізам “З любоўю да роднага слова”, бо быў прысвечаны беларускай мове і літарататуры. 

  Традыцыйна мэтай тыдня з’яўлялася ўзмацненне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.

  Распачаўся тыдзень інтэлектуальным спаборніцтвам паміж вучнямі 5-х класаў “БелаВеды”, якое праходзіла ў выглядзе “Сваёй гульні”, у час правядзення якой вучні ўзнавілі і паказалі ўсе свае веды па беларускай мове, літаратуры, а таксама веды пра Беларусь.

  Аўторак быў прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры, свае веды ў якой прадэманстравалі вучні 9-х класаў, што прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне “Жывое ў вяках беларускае слова”. 

  У сераду эстафету прынялі 8-я класы. Васьмікласнікі паказалі свае веды па беларускай мове і літаратуры ў гульні “Брэйн-рынг”, што складалася з чатырох раўндаў: мовазнаўчага, гістарычнага, літаратурнага і этнаграфічнага. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, узнаўляючы веды, атрыманыя імі раней на уроках мовы і літаратуры.

  Конкурс “Літаратурная краіна” быў праведзены з вучнямі 10 класа ў чацвёрты дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры. У час правядзення конкурсу вучні ўспаміналі псеўданімы вядомых беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі творы па ўрыўках, складалі спісы дзяючых асоб да п’ес, што чыталі раней, а таксама суадносілі геаграфічныя назвы з жыццём паэтаў і пісьменнікаў. Хоць некаторыя пытанні і былі даволі складанымі, але ж будучыя выпускнікі з бляскам справіліся з імі.

  Вучні 6 “Б” класа паказалі свае веды ў гульні-віктарыне “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”, што прайшла ў пятніцу.

  Завяршыўся тыдзень віктарынай “Знаўцы роднай мовы і літаратуры”, якая была арганізавана для вучняў 7-х класаў. Дзяўчаты і хлопцы паказалі свае веды ў мове, літаратуры і этнаграфіі.

 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў, але мы ўпэўнены, што яго мерапрыемствы дапамаглі абудзіць у вучнях цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

Разделы сайта