Тыдзень роднай мовы прайшоў у нашай школе з 19 па 23 верасня. Распачаўся ён з правядзення акцый “Размаўляй са мной па-беларуску” і “Натхнёныя бацькаўшчынай”.

Свае пажаданні роднай мове вучні выказалі на прэзентацыі віншавальных паштовак.


Воблака слоў “Любімае слова па-беларуску” вельмі зацікавіла вучняў пачатковых класаў.


У рамках тыдня нашы навучэнцы наведалі этнаграфічны музей, дзе пазнаёміліся з календаром жыцця беларусаў, з традыцыямі і абрадамі нашых продкаў.


Заключным этапам Тыдня стаў старт творчай акцыі “ Чытаем Максіма Танка разам”.

