Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2026

Тыдзень роднай мовы

   Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запмінальнай падзеяй. Сёлетні прайшоў пад назвай «Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!».

   Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску». 

  Адкрылася выстава творчых работ «Мой родны кут, як ты мне мілы…». Юныя мастакі змаглі прадставіць маляўнічыя выявы прыроды ў розныя поры года і даказаць, што Беларусь непаўторная ў любы час.

  Акцыя «Фізкультхвілінкі па-беларуску» аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове.

  А яшчэ нельга абмінуць увагай мерапрыемствы, якія праводзіліся ў розных класа: віктарыны, турніры знаўцаў мовы, конкурс чытальнікаў, інтэлектуальная гульня  "Шляхамі роднай мовы". З задавальненнем вучні прымалі ў іх удзел, каб паказаць узровень валодання роднай мовай.

 На працягу ўсяго Тыдня ў бібліятэцы працавалаі выстава «Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…».

Разделы сайта